Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2018, 16:33

Беларусь рыхтуе другі гуманітарны канвой ва Украіну

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь рыхтуе другі гуманітарны канвой ва Украіну. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі і гуманітарнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі Ларыса Бельская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік МЗС нагадала, што ва ўзаемадзеянні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа ў 2017 годзе была дастаўлена беларуская гуманітарная дапамога для ўкраінскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту па абодвух баках лініі размежавання. Гэта прадукты харчавання, адзенне, медыцынскія тавары, прадметы першай неабходнасці і інш. Цяпер фарміруецца другі канвой ва Украіну, у бліжэйшы час плануецца аказаць дапамогу маючым у ёй патрэбу людзям.

Беларусь з'яўляецца краінай-донарам, якая аказвае гуманітарную дапамогу іншым краінам, сказала Ларыса Бельская. Такая дапамога аказвалася В'етнаму, Эквадору, а з 2015 года - Сірыі. Так, у краіну перадаваліся адзенне, прадукты харчавання, медыцынскія прэпараты. Акрамя таго, у Беларусі праходзяць аздараўленне сірыйскія дзеці. У прыватнасці, літаральна два дні таму прыбыла першая ў гэту аздараўленчую кампанію група дзяцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі