Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2024, 09:34

Беларусь прыпыніць дзеянне Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

Фота з архіва
Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прадугледжвае прыняць праект закона "Аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе". Аб гэтым гаворыцца ў адпаведным дакуменце ад 17 красавіка 2024 года нумар 38-П8/I, афіцыйна апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

"Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе прыняць праект закона Рэспублікі Беларусь "Аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе", - гаворыцца ў дакуменце.

Названы законапраект накіруюць у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі