Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2017, 12:24

Беларусь прымае ўсе неабходныя меры для гарантавання бяспекі АЭС - Міхадзюк

20 красавіка, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прымае ўсе неабходныя меры для гарантавання бяспекі АЭС, што будуецца ў Астраўцы, заявіў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прымаюцца ўсе неабходныя меры, каб станцыя была бяспечнай. Усе патрабаванні ў частцы будаўніцтва, прыёмкі тэхналагічнага абсталявання, мантажу выконваюцца. Бяспека Беларускай АЭС - гэта наш першы і самы галоўны прыярытэт", - падкрэсліў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле слоў намесніка міністра, Беларусь адкрыта дзеліцца інфармацыяй аб ходзе рэалізацыі атамнага праекта. У Астраўцы адкрыты інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС, да гэтага часу яго ўжо наведалі больш за 13 тыс. чалавек. У цэнтры дзейнічае пастаянная экспазіцыя, прысвечаная выкарыстанню атамнай энергіі ў мірных мэтах.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі новага пакалення "тры плюс" з двума энергаблокамі ВВЭР-1200 МВт, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі