Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2018, 14:54

Беларусь прыхільна да дасягнення яшчэ большага прагрэсу ў справе ліквідацыі ВІЧ/СНІДу - МЗС

1 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас 1 сакавіка прыняў удзел у адкрыцці спецыяльнага мерапрыемства "Партнёрства для бяспечнай і эфектыўнай падтрымкі ў сувязі з ВІЧ/СНІДам", прымеркаванага да Дня "Нуль дыскрымінацыі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Мерапрыемства было арганізавана МЗС сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і Аб'яднанай праграмай ААН па ВІЧ/СНІД(ЮНЭЙДС) у рамках рэалізацыі Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека на 2016-2019 гады. У сваім звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства намеснік міністра падкрэсліў прынцыповую прыхільнасць Беларусі да дасягнення яшчэ большага прагрэсу ў справе ліквідацыі ВІЧ/СНІДу і адзначыў важнасць барацьбы з дыскрымінацыяй ва ўсіх яе формах і праяўленнях як са з'явай, якая прычыняе значную шкоду чалавеку, грамадству і дзяржаве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел парламентарыі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дыпламатычнага корпуса, міжнародных і няўрадавых арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі