Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лютага 2018, 17:19

Беларусь па бязвізавым рэжыме наведалі 83 тыс. турыстаў - Калінін

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь па бязвізавым рэжыме наведалі 83 тыс. турыстаў, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін пасля падагульняючай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, гэтага недастаткова", - падкрэсліў ён і адзначыў, што неабходна ўзмацніць інфармацыйную работу. "Павінны быць буклеты, праспекты, іншая даведачная інфармацыя аб краіне ў нашых чыгуначных саставах, самалётах, аэрапортах. Каб чалавек мог адразу бачыць, куды ён можа прыехаць, якія выдатныя мясціны наведаць", - растлумачыў Анатоль Калінін.

Тэрмін бязвізавага рэжыму пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск летам (у ліпені-жніўні) можа быць павялічаны да 10 дзён.

Як паведамлялася, у лютым 2017 года пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, якія ўязджаюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. З 1 студзеня 2018 года тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей быў прадоўжаны да 10 дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі