Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2018, 18:32

Беларусь надае прыярытэтнае значэнне стварэнню партнёрскай сеткі каардынатараў па МУР - Шчоткіна

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Садзейнічанне стварэнню партнёрскай сеткі каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця - адзін з прыярытэтных напрамкаў работы Беларусі на бліжэйшую будучыню. Аб гэтым сёння заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Фіёнай Гіб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі арганізацыю работы па дасягненні МУР, пытанні якой знаходзяцца на парадку дня кожнай дзяржавы. У прыватнасці, Фіёну Гіб цікавіў беларускі вопыт дасягнення Мэт. Мар'яна Шчоткіна праінфармавала пасла аб прыярытэтах Беларусі ў гэтай сферы на бліжэйшую будучыню. Так, краіна мае намер садзейнічаць стварэнню агульнай сеткі нацыянальных каардынатараў МУР, якая будзе садзейнічаць міжнароднаму абмену вопытам.

Віцэ-спікер адзначыла, што на рэспубліканскім узроўні ў Беларусі выбудавана архітэктура дасягнення МУР. Цяпер стаіць задача інтэграваць яе на мясцовым узроўні. Гэта яшчэ адзін з прыярытэтаў дзейнасці па дасягненні МУР на бліжэйшую перспектыву.

У Беларусі прадаўжаецца распрацоўка Нацыянальнай платформы індыкатараў дасягнення МУР. Калі яна будзе завершана, паказчыкі ўстойлівага развіцця будуць імплементаваны ў галіновыя праграмы. Гэта даволі дарагі праект, і ў яго рэалізацыі беларускі бок разлічвае на падтрымку партнёраў, у тым ліку фінансавую, дадала Мар'яна Шчоткіна.

У час сустрэчы абмяркоўвалася развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў дасягненні МУР, закранаўся шэраг іншых пытанняў, якія датычацца ў тым ліку міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі