Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2018, 15:26

Беларусь і Расія рыхтуюць прапановы па пытанні адмены роўмінгу

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія рыхтуюць прапановы па пытанні адмены роўмінгу, паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота пасля адкрыцця XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта пытанне разглядаецца профільнымі ведамствамі Беларусі і Расіі, адзначыў Рыгор Рапота. "Яны рыхтуюць пэўныя прапановы, дарожную карту. Зробім. Не адразу, але зробім", - запэўніў ён.

У той жа час дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы адзначыў, што гэта не простая работа, усё ўскладняецца вялікай колькасцю суб'ектаў рынку, грашовымі пытаннямі.

Рыгор Рапота не назваў тэрмінаў, калі будзе адменены роўмінг у Саюзнай дзяржаве, у той жа час адзначыў, што ўсе зацікаўлены ў тым, каб зрабіць гэта як мага хутчэй.

XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прысвечана тэме Года малой радзімы і міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі розных краін. У выстаўцы прымаюць удзел 32 краіны, усяго 360 экспанентаў падрыхтавалі свае калекцыі кніг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі