Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2017, 15:14

Беларусь і Расія маюць намер стварыць трансгранічны біясферны рэзерват "Асвейскі - Чырвоны Бор - Себежскі"

20 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія маюць намер стварыць трансгранічны біясферны рэзерват "Асвейскі - Чырвоны Бор - Себежскі". Пытанне аб падрыхтоўцы праекта адпаведнага міжурадавага пагаднення будзе разглядацца на пасяджэнні беларуска-расійскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, якое адбудзецца 21-22 лютага ў Віцебскай вобласці на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Чырвоны Бор", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расіі.

У час мерапрыемства будзе разгледжана таксама пытанне павышэння эфектыўнасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы захавання і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Бакі маюць намер падпісаць план сумесных дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва, уключаючы развіццё экалагічнага турызму, паміж асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі Беларусі (Бярэзінскі біясферны запаведнік і нацыянальныя паркі) і Асацыяцыяй запаведнікаў і нацыянальных паркаў Паўночнага Захаду Расіі на 2017-2020 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі