Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2018, 16:14

Беларусь і Польшча будуць развіваць супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай сферы

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча будуць развіваць супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай сферы. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэя Худыка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

Андрэй Худык адзначыў, што Беларусь і Польшча накапілі вялікі практычны вопыт супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. "Экалогія не мае межаў, таму мы будзем і далей развіваць наша супрацоўніцтва ў гэтай сферы", - падкрэсліў ён. Абодва бакі выказалі ўпэўненасць у далейшым паглыбленні плённага ўзаемадзеяння.

Беларусь і Польшча стварылі рабочыя групы па трансгранічным аб'екце Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча", па водных рэсурсах. Пастаўленыя задачы паспяхова вырашаюцца. Таксама функцыянуе Заходне-Бугскі басейнавы савет, каардынацыйны савет трансгранічнага беларуска-польска-ўкраінскага біясфернага рэзервата "Заходняе Палессе". Праводзяцца сумесныя навукова-практычныя даследаванні, накіраваныя на захаванне зубра еўрапейскага ў Беларусі і Польшчы, рэалізуецца шэраг іншых сумесных мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі