Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2018, 11:28

Беларусь і Літва абмеркавалі дэталі новага дагавора аб сацзабеспячэнні

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Літву задавальняе прапарцыянальны прынцып узаемнага пенсійнага забеспячэння. Аб гэтым ішла размова ў Вільнюсе на другім раўндзе кансультацый па выпрацоўцы ўзгодненых прапаноў у новы праект дагавора паміж дзвюма рэспублікамі ў галіне сацыяльнага забеспячэння, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Эксперты бакоў абмяняліся інфармацыяй аб змяненнях у нацыянальных заканадаўствах у сацыяльнай сферы і дэталёва абмеркавалі прапановы ў праект дакумента. Па выніках дыялогу размеркаваны абавязацельствы дзяржаў па назначэнні і выплаце пенсій, страхавых выплат у сувязі з няшчаснымі выпадкамі на вытворчасці. У частцы пенсійнага забеспячэння дагавор будзе заснаваны на прапарцыянальным прынцыпе, які прадугледжвае назначэнне і выплату пенсій дзяржавай, на тэрыторыі якой набыты стаж, у тым ліку ў перыяд СССР. Таксама дасягнута дамоўленасць аб замацаванні палажэнняў, якія датычацца перагляду пенсій, назначаных да ўступлення ў сілу дагавора, па заяве асобы.

Дадаткова эксперты да наступнага раўнда кансультацый (у пачатку 2019 года) прапрацуюць асобныя пытанні: па экспарце дапамог, аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыях бакоў, абмене інфармацыяй аб палажэннях заканадаўства і іншыя.

Па выніках кансультацый падпісаны адпаведны пратакол.

Пытанні сацыяльнага забеспячэння грамадзян, якія пражываюць у Беларусі ці Літве, рэгулююцца дагаворам паміж дзвюма рэспублікамі аб сацыяльным забеспячэнні ад 4 лютага 1999 года. У сувязі з праведзенымі шматлікімі пераўтварэннямі ў нацыянальных заканадаўствах спатрэбілася заключыць новы дагавор.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі