Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2017, 19:21

Беларусь і Латвія падпісалі дакумент аб узаемадзеянні аператыўных падраздзяленняў пагранічнікаў

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі пагранічных ведамстваў Беларусі і Латвіі падпісалі дакумент аб узаемадзеянні аператыўных падраздзяленняў, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

Візіт дэлегацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі ў Латвію прайшоў з 12 па 13 кастрычніка. Старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо і начальнік Дзяржпагранаховы Латвійскай Рэспублікі Нормундс Гарбарс разгледзелі ход рэалізацыі плана сумесных мерапрыемстваў пагранічных ведамстваў на 2017 год і перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Бакі выказалі гатоўнасць павышаць ступень супрацоўніцтва аператыўных падраздзяленняў у сферы барацьбы з трансгранічнай злачыннасцю. Зыходзячы з гэтага кіраўнікі падпісалі пратакол аб узаемадзеянні аператыўных падраздзяленняў Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвійскай Рэспублікі і органаў пагранічнай службы Беларусі.

"Кіраўнікі абмеркавалі таксама абстаноўку ў пагранічнай прасторы дзвюх дзяржаў і прыйшлі да высновы, што цяпер сітуацыя на граніцы застаецца стабільнай і кантралюемай, - праінфармавалі ў Дзяржпагранкамітэце. - Галоўнымі выклікамі ў бягучым годзе былі спробы незаконнага перасячэння дзяржграніцы групамі нелегальных мігрантаў і незаконнага перамяшчэння цыгарэт".

У мэтах павышэння эфектыўнасці аховы агульных рубяжоў Анатоль Лапо і Нормундс Гарбарс удзялілі пільную ўвагу рэалізацыі сумесных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Акрамя таго, насычаная праграма візіту прадугледжвала наведванне беларускай дэлегацыяй Даўгаўпілскага ўпраўлення Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі, Цэнтра па размяшчэнні затрыманых іншаземцаў "Даўгаўпілс", выезд на ўчастак сумеснай граніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі