Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 чэрвеня 2018, 10:33

Беларусь і Кітай умацоўваюць супрацоўніцтва ў сферы права

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні ўзаемадзеяння ў сферы права абмеркаваны на праведзенай 5 чэрвеня сустрэчы намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Жаўняка і члена партыйнага камітэта ў рангу намесніка міністра юстыцыі Кітая Гань Цзанчуня, паведамляе БЕЛТА.

У час перагавораў разгледжаны праведзеныя ў Беларусі і Кітаі змяненні ў структуры судовай сістэмы, рэформы адвакатуры і натарыята. Асобна абмеркаваны пытанні прымянення IT-тэхналогій у сферы права, іх укаранення ў працэсы дзяржаўнага рэгулявання, выкарыстання пры ўзаемадзеянні дзяржорганаў і насельніцтва, суб'ектаў гаспадарання і сродкаў масавай інфармацыі.

Бакі намецілі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і Міністэрства юстыцыі Кітая для абмену вопытам у галіне фарміравання заканадаўства і практыкі яго прымянення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі