Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2018, 14:51

Беларусь і Кітай у 2019 годзе сумесна правядуць Год адукацыі

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай у 2019 годзе сумесна правядуць Год адукацыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"2019 год стане Годам адукацыі ў Беларусі і Кітаі. Лічу, адкрыццё ў Беларусі кампуса аднаго з вядучых кітайскіх універсітэтаў павінна стаць добрым рэзультатам нашай сумеснай работы", - сказаў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр адзначыў паспяховую практыку правядзення тэматычнага года ў двухбаковых адносінах. Галоўны рэзультат правядзення Года турызму Беларусі ў Кітаі ў 2018 годзе - гэта падпісанае ў Цындаа пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для грамадзян дзвюх краін.

Сяргей Румас павіншаваў Чжаа Лэцзі з надыходзячым дзяржаўным святам - Днём абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, што адзначаецца 1 кастрычніка. Прэм'ер-міністр таксама падкрэсліў, што ўрад Беларусі ўдзяляе вялікую ўвагу развіццю эканамічных адносін з Кітаем.

У сваю чаргу Чжаа Лэцзі адзначыў, што двухбаковыя адносіны маюць здаровую і стабільную тэндэнцыю развіцця. "Кітай і Беларусь - добрыя сябры і партнёры, якія пастаянна аказваюць адзін аднаму шчырую дапамогу. Пад стратэгічным кіраўніцтвам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў адносіны ўступілі ў новы этап стратэгічнага партнёрства, для якога характэрны ўзаемны давер і выгада", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі