Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2018, 19:55

Беларусь і Іспанія абмяркоўваюць магчымасць заключэння дагавораў аб прававой дапамозе

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іспанія абмяркоўваюць магчымасць заключэння дагавораў аб прававой дапамозе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, каменціруючы вынікі рабочага візіту ў Мадрыд.

На сустрэчы з міністрам юстыцыі Іспаніі разглядаліся далейшыя перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння. У тым ліку размова ішла аб магчымым заключэнні ў будучым міжнародных дагавораў паміж Беларуссю і Іспаніяй аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных, крымінальных справах і аб выдачы. "Калі ўдасца дасягнуць дамоўленасці (а іспанскі бок прапрацуе пытанне, думаю, што ў нас у першую чаргу па гэтай тэматыцы пройдуць кансультацыі паміж экспертамі), гэта будзе сур'ёзным крокам на шляху забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў нашых грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Іспаніі, і грамадзян Іспаніі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі", - сказаў Алег Сліжэўскі.

У Мадрыдзе міністэрства юстыцыі Беларусі і Іспаніі заключылі мемарандум аб узаемаразуменні. У адпаведнасці з ім беларускае і іспанскае ведамства змогуць абменьвацца вопытам, знаёміцца з новымі напрамкамі і актуальнымі тэндэнцыямі ў сферы юстыцыі, у тым ліку праз арганізацыі рабочых сустрэч, семінараў і стажыровак для экспертаў абедзвюх дзяржаў. Паводле слоў Алега Сліжэўскага, гэта першы крок, накіраваны на ўстанаўленне больш цеснага прававога супрацоўніцтва паміж краінамі.

"Важна адзначыць, што гэты мемарандум стаў першым за апошнія гады дагаворам паміж Міністэрствам юстыцыі Беларусі і Міністэрствам юстыцыі дзяржавы, якая з'яўляецца членам Еўрапейскага саюза. Мы таксама разлічваем, што ў далейшым такія пагадненні, а таксама тэма заключэння міжнародных дагавораў аб прававой дапамозе будуць прадметам абмеркавання і дамоўленасці паміж Беларуссю і іншымі дзяржавамі - членамі Еўрапейскага саюза", - рэзюмаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі