Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2017, 18:49

Беларусь і Егіпет дамовіліся аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет падпісалі дагавор аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Мінюста Вольга Мурашкоўская.

Заключэнне дагавора аб прававой дапамозе дасць магчымасць кампетэнтным органам абедзвюх дзяржаў вырашаць пытанні аказання прававой дапамогі па грамадзянскіх і эканамічных справах шляхам выканання даручэнняў аб вядзенні працэсуальных дзеянняў (у прыватнасці, перадача і ўручэнне дакументаў, атрыманне доказаў).

Бакі таксама падпісалі дагавор аб выдачы. Палажэнні дакумента створаць прававую аснову для ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў у сферы выдачы злачынцаў. У адпаведнасці з дагаворам краіны абавязуюцца па просьбе выдаваць адзін аднаму асоб, якія знаходзяцца на іх тэрыторыях, для прыцягнення да крымінальнай адказнасці або для прывядзення прыгавору ў выкананне.

Міжнародныя дагаворы ў прававой сферы падпісаны ў ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет.

Фарміраванне міжнароднай дагаворна-прававой базы ў сферы юстыцыі з Егіптам пачалося ў 2010 годзе з падпісання ў Мінску дагавора аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах. Такім чынам, цяпер паміж Беларуссю і Егіптам дагаворна-прававая база ў сферы прававой дапамогі сфарміравана поўнасцю.

Згодна з палажэннямі дагавораў, для іх уступлення ў сілу неабходна ратыфікацыя, ажыццяўленне як Беларуссю, так і Егіптам пэўных унутрыдзяржаўных працэдур па прызнанні абавязковай сілы гэтых дакументаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі