Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лістапада 2017, 12:57

Беларусь гатова дзяліцца вопытам у сферы імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права - Сліжэўскі

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова дзяліцца вопытам у сферы імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права, паведаміў журналістам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ў час шостага рэгіянальнага семінара Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы трэці раз прымаем гэты семінар. Мы расцэньваем гэта як высокую ацэнку з боку Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, яго рэгіянальнай дэлегацыі. Беларусь заўсёды гатова прадастаўляць гэту пляцоўку і дзяліцца сваім пазітыўным вопытам у сферы імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права", - сказаў Алег Сліжэўскі. Нягледзячы на міжнародныя намаганні ў гэтай сферы, актуальныя пытанні яшчэ застаюцца. Прадстаўнікі шэрага краін сёння чарговы раз сабраліся ў Мінску, каб шукаць магчымыя шляхі мінімізацыі наступстваў узброеных канфліктаў.

Прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) Петэр Маўрэр звярнуў увагу, што змяняюцца і канфлікты, і ўмовы, у якіх яны вядуцца. У сувязі з гэтым важна абмеркаваць, якім чынам міжнароднае гуманітарнае права, якому ўжо дзясяткі гадоў, можа быць адаптавана да новых умоў. "Вельмі важна, што гэтыя дыскусіі праводзяцца ў Мінску, паколькі Беларусь - добры прыклад таго, як міжнароднае гуманітарнае права інтэгруецца і імплементуецца", - сказаў ён. Важна, паводле слоў прэзідэнта МКЧК, тое, што на семінары сустракаюцца прадстаўнікі тых краін, дзе пануе мір, і тых, што пацярпелі ад узброеных канфліктаў. Такія сустрэчы паміж прадстаўнікамі розных дзяржаў даюць магчымасць дзяліцца рознымі пунктамі гледжання, абмяняцца вопытам, а таксама садзейнічаюць забеспячэнню выканання норм міжнароднага гуманітарнага права.

Адказваючы на пытанне, ці магчыма ліквідацыя ўзброеных канфліктаў шляхам перагавораў за сталом, Петэр Маўрэр адзначыў, што выкананне норм міжнароднага гуманітарнага права само па сабе не вырашыць канфлікты, аднак паслуць таму, што негатыўны ўплыў наступстваў канфліктаў на насельніцтва будзе зніжаны.

У рэгіянальным семінары прымаюць удзел прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі, замежных спраў і мінабароны розных краін, у тым ліку Сірыі. Член Сірыйскай нацыянальнай камісіі па МГП, кіраўнік дэпартамента міжнародных арганізацый і канферэнцый МЗС Кусай Алдахак адзначыў важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў. Для Сірыі, напрыклад, гэта магчымасць распаўсюдзіць інфармацыю, як міжнароднае гуманітарнае права працуе на практыцы. Што датычыцца супрацоўніцтва з МКЧК, яно наладжана па многіх напрамках. Гэта не толькі дастаўка гуманітарных грузаў насельніцтву, але і праекты ў галіне аховы здароўя, па аднаўленні сістэм водазабеспячэння.

Семінар прысвечаны 40-годдзю Дадатковых пратаколаў да Жэнеўскіх канвенцый 1949 года. Гэтыя дакументы пакладзены з аснову міжнароднага гуманітарнага права і накіраваны на абарону ахвяр узброеных канфліктаў як міжнароднага, так і неміжнароднага характару. На семінары ў тым ліку будуць разгледжаны такія тэмы, як роля нацыянальных камісій і іншых органаў па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права на нацыянальным узроўні, 20-годдзе Атаўскага дагавора.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі