Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2017, 10:47

Пры затрыманні ў актывіста "Белага легіёна" канфіскаваны гранаты, драбавікі, аўтамат

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэлы арсенал зброі знойдзены пры затрыманні ў кватэры ў актывіста экстрэмісцкай нацыяналістычнай арганізацыі "Белы легіён" Віктара Данілава. Такая інфармацыя агучана ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

У кватэры Віктара Данілава знойдзены гранаты, запалы, дымавыя шашкі, драбавікі, аўтамат Калашнікава і многае іншае.

У актывіста "Белага легіёна" былі таксама чырвона-чорны сцяг, прывезены з Украіны, плакат батальёна "Азоў", памятка байцу дабравольніцкага батальёна і шаўроны "Беларускага згуртавання вайскоўцаў".

Прыцягнула ўвагу карціна, на якой паказаны баевікі з закрытымі балаклавамі тварамі, у касках, камуфляжнай форме побач з БТРам на фоне беларускага Дома ўрада. "Намаляваны бела-чырвона-белы сцяг. Адметнасць карціны - яна заліта крывёю. Вось так, на іх думку, выглядае "беларуская вясна", аб якой яны даўно мараць", - канстатавалі ў эфіры "Беларусь 1".

Арсенал, знойдзены ў кватэры толькі аднаго байца "Белага легіёна", шакіруе. Між тым 22 сакавіка, паводле даных тэлеканала, прайшло каля двух дзясяткаў вобыскаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі