Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2017, 15:57

Беганіны абітурыентаў паміж ВНУ чацвёртае ЦТ не прыбавіць - эксперт

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беганіны паміж ВНУ чацвёртае ЦТ не прыбавіць. Такое меркаванне сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА выказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ Вячаслаў Малафееў.

Магчымасць здаваць чатыры цэнтралізаваныя тэсціраванні замест трох істотна не паўплывае на работу прыёмных камісій. "Мы не чакаем сур'ёзных змяненняў, - сказаў Вячаслаў Малафееў. - І беганіны абітурыентаў паміж універсітэтамі гэта таксама не прыбавіць". Пры гэтым ён не выключыў, што маладыя людзі будуць у апошні момант перакідваць дакументы з адной спецыяльнасці на іншую.

Адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ імя М.Танка Сяргей Якавенка таксама лічыць, што будзе крыху ўзрастаць нервовасць у апошні дзень падачы дакументаў. "Абітурыент, магчыма, будзе да апошняга вагацца, забярэ з адной прыёмнай камісіі дакументы і аднясе іх у іншую", - адзначыў ён.

Што датычыцца інфармавання абітурыентаў аб іх рэйтынгу ў паступленні на жаданую спецыяльнасць, то ў кожнай ВНУ распрацавана свая сістэма. У БДУ, напрыклад, гэта асабісты кабінет абітурыента, у БДПУ прынята тры разы на дзень вывешваць інфармацыю аб ходзе падачы дакументаў. У БДАТУ таксама адпрацаваны свае падыходы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі