Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2018, 19:21

БЧ назначыла на майскія святы 29 дадатковых паяздоў

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка назначыла на майскія святы 29 дадатковых паяздоў, сярод якіх 25 - у міжрэгіянальных зносінах, 4 - у міжнародных, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У міжрэгіянальных зносінах дадатковыя паязды будуць курсіраваць паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі: Гомелем, Віцебскам, Брэстам і Магілёвам, а таксама па маршрутах Мінск - Мазыр (ст. Козенкі) - Мінск і Мінск - Камунары - Мінск.

Дадатковыя паязды прадугледжваюцца па маршрутах Мінск - Вільнюс - Мінск, Бранск - Санкт-Пецярбург і Санкт-Пецярбург - Смаленск.

Работа па назначэнні дадатковых паяздоў будзе прадоўжана з улікам павелічэння пасажырапатоку. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

З 14 па 17 красавіка паяздамі Беларускай чыгункі перавезена больш за 1 млн пасажыраў. Для арганізацыі перавозкі пасажыраў у міжрэгіянальных зносінах на вялікія красавіцкія выхадныя было назначана 45 дадатковых паяздоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі