Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 красавіка 2019, 11:54

БЧ назначыла на красавіцкія і майскія святы больш за 80 дадатковых паяздоў

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 80 дадатковых паяздоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні красавіцкіх і майскіх свят, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

"Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх свят і па выхадных днях, - адзначылі ў прэс-цэнтры. - З 27 красавіка да 11 мая назначаны 81 дадатковы поезд, з іх 20 у міжнародных і 61 ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах".

Сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі суседніх дзяржаў у міжнародных зносінах дадатковыя паязды назначаны на найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск - Масква, Мінск - Санкт-Пецярбург, Брэст - Масква, Гомель - Сноўск, Мінск - Вільнюс.

Унутры рэспублікі назначэнне паяздоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск, Мінск - Пінск, Мінск - Мазыр (ст. Козенкі), Полацк - Мінск, Віцебск - Магілёў, Магілёў - Гомель, Магілёў - Калінкавічы.

Як адзначаюць у БЧ, работа па назначэнні дадатковых паяздоў будзе прадоўжана з улікам павелічэння пасажырапатоку.

Больш падрабязную інфармацыю аб дадатковых паяздах і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105 і ў чыгуначных касах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі