Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2019, 18:41

БЧ адкрывае продаж білетаў на некаторыя паязды ў Расію па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка з 10 кастрычніка адкрывае продаж білетаў на некаторыя паязды ў Расію па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Гэта датычыцца паяздоў міжнародных ліній нумар 39/40 Полацк - Масква, нумар 96/95 Брэст - Масква, а з 25 кастрычніка - поезда нумар 76/75 Гомель - Масква (з улікам групы Брэст - Масква нумар 676/76 - 75/675). Білеты з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі ў міжнародных зносінах будуць прадавацца ў купэйныя вагоны і СВ. Праект накіраваны на павышэнне прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэнне тарыфнай нагрузкі на пасажыраў. Ён рэалізуецца сумесна з Расійскай чыгункай.

Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні тарыфу з выкарыстаннем сістэмы з'яўляюцца ўзровень працэнта занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і тэрміны набыцця праязных дакументаў (білетаў) пасажырамі. Па меры росту працэнта запаўняльнасці вагона кошт праезду паступова ўзрастае.

Пераразлік каэфіцыента занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і кошту праезду ажыццяўляецца ў анлайн-рэжыме пры кожным новым афармленні або вяртанні праязных дакументаў. Такім чынам, сістэма дасць пасажырам магчымасць пры своечасовым планаванні паездкі аформіць праязныя дакументы са скідкай да 25 працэнтаў у залежнасці ад маршруту. Напрыклад, пры афармленні білета ў купэйны вагон па маршруце Мінск - Масква адпраўленнем 8 снежня 2019 года кошт праезду са скідкай складзе Br108,73.

Пры набыцці білета за пяць дзён і менш да адпраўлення поезда прадугледжана надбаўка да кошту праезду ў сярэднім ад 4 працэнтаў да 9 працэнтаў, якая таксама вар'іруецца ў залежнасці ад працэнта занятых месцаў у вагоне.

У БЧ звярнулі ўвагу, што пры фарміраванні кошту праезду ў названых паяздах у перыяд прымянення дынамічнага цэнаўтварэння не дзейнічаюць скідкі/надбаўка ў залежнасці ад тэрмінаў продажу праязных дакументаў і скідка 10 працэнтаў пры адначасовай аплаце праезду туды і назад. Не распаўсюджваецца дзеянне дынамічнага тарыфаўтварэння пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі