Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2017, 18:27

Банкаматы Белаграпрамбанка больш за два тыдні могуць працаваць з перабоямі ў Мінску і Мінскай вобласці

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банкаматы ААТ "Белаграпрамбанк" больш як два тыдні могуць працаваць з перабоямі ў Мінску і Мінскай вобласці. Такая інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

"У сувязі з правядзеннем работ па рэарганізацыі сеткі банка ў перыяд з 23 сакавіка па 7 красавіка могуць назірацца перабоі ў рабоце банкаматаў і інфакіёскаў банка, размешчаных у Мінскай вобласці і часткова ў Мінску", - гаворыцца ў паведамленні.

Падрабязны пералік банкаматаў і інфакіёскаў, у якіх магчымы збоі, размешчаны на сайце банка.

Белаграпрамбанк просіць выбачэння за прычыненыя нязручнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі