Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2019, 16:28

Бальную сістэму барацьбы са злоснымі парушальнікамі ПДР могуць увесці вясной

15 красавіка, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Бальную сістэму барацьбы са злоснымі парушальнікамі правіл дарожнага руху могуць увесці ў Беларусі гэтай вясной, паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

У канцы лютага Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала ўвесці новую сістэму рэагавання на наўмысныя і неаднаразовыя парушэнні ПДР з боку вадзіцеляў. Яна заключаецца ў тым, што за некаторыя віды правапарушэнняў у галіне дарожнай бяспекі прапануецца налічаць балы. Калі грамадзянін будзе набіраць пэўную іх колькасць, то будзе пазбаўляцца вадзіцельскіх правоў на некаторы час.

"Мы завяршылі работу над праектам і адправілі на ўзгадненне ў кампетэнтныя органы. Наколькі я ведаю, усе дзяржорганы разгледзелі праект і выказалі прынцыповую згоду з ім. Застаецца заканадаўча прыняць нарматыўны дакумент. Спадзяюся, гэта адбудзецца вясной", - сказаў міністр.

Сёння ў Віцебску адбылося прадстаўленне новага начальніка УУС аблвыканкама Міхаіла Грыба. Раней ён быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі. У час прадстаўлення міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч нацэліў кожнага супрацоўніка на павышэнне асабістага прафесіяналізму і пераход на якасна новы ўзровень у сваёй рабоце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі