Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2018, 13:54

Ацяпленне ўключана ва ўсіх сацустановах Беларусі

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на раніцу 4 кастрычніка, усе сацыяльныя ўстановы Беларусі падключаны да ацяплення. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па стане на сённяшнюю раніцу аб'екты сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя і адукацыі падключаны да ацяплення ва ўсіх рэгіёнах краіны на 100 працэнтаў. Таксама цяпло паступае ў жыллёвы фонд: Мінск - 71 працэнт, Магілёўская вобласць - 38 працэнтаў, Мінская - 32 працэнты, Гарадзенская - 70 працэнтаў, Віцебская - 22 працэнты, Брэсцкая - 4 працэнты. Гомельская вобласць да гэтага часу рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона ў жылфондзе рэгіёна не прыняла", - сказаў Генадзь Аксціловіч.

Паводле яго слоў, арганізацыі ЖКГ цалкам завяршылі капітальны рамонт катлоў, капітальны і прафілактычны рамонт абсталявання кацельняў і цеплавых сетак, прафілактычны рамонт сістэм ацяплення і агляд цеплавых пунктаў. У арганізацыях галіны створаны запас топачнага мазуту ў памеры 100 працэнтаў ад даведзенага задання, драўнянага паліва - 108 працэнтаў. Таксама да ацяпляльнага сезона падрыхтавалі 1,447 млн куб. м дроў і 516 тыс. куб. м шчэпкі.

Усе спажыўцы цеплавой энергіі і цеплакрыніцы, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ, атрымалі пашпарты гатоўнасці. Падрыхтоўка аб'ектаў ЖКГ да работы ў асенне-зімовы перыяд завершана, поўная гатоўнасць да работы забяспечана ў тэрмін, сказаў на заканчэнне Генадзь Аксціловіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі