Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2018, 17:05

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і ветру аб'яўлены 17 мая ў Беларусі

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніцы і моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 17 мая ў другой палавіне дня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння ў перыяд з 15.00 да 21.00 на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у некаторых раёнах град", - адзначылі сіноптыкі.

У пятніцу, 18 мая, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў некаторых раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі