Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2018, 11:46

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 27 верасня

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 27 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай у многіх раёнах пройдуць дажджы, удзень месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні 6-11 м/с, на большай частцы тэрыторыі краіны парывы дасягнуць 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў, удзень - 12-18 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі