Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2018, 13:15

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 26-27 верасня

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 26-27 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Удзень 26 верасня па паўночным захадзе і на працягу сутак 27 верасня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым аб'яўлена штармавое папярэджанне.

Як паведамлялася, аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены таксама 24 і 25 верасня. Уплыў на надвор'е ў Беларусі аказвае атлантычны цыклон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі