22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 23 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. У другой палавіне дня па паўднёвым захадзе рэспублікі чакаюцца парывы ветру да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, удзень - 5-11 градусаў цяпла.-0-