Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 верасня 2017, 12:52

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 14 і 15 верасня

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 14 і 15 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У многіх раёнах Беларусі 14 верасня і 15 верасня чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У сераду, 13 верасня, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, днём - 15-20 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі