Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2017, 12:19

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб'яўлены ў Беларусі 18 і 19 жніўня

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб'яўлены ў Беларусі 18 і 19 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцей, месцамі на астатняй тэрыторыі краіны, а днём пераважна па паўночна-заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы 3-8 м/с, пры навальніцах месцамі з парывамі да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 18 жніўня складзе 13-19 вышэй за нуль, днём - 24-29 градусаў, па паўднёвым усходзе - плюс 30-32. Днём 19 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра будзе 30-34 градусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі