Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2018, 12:53

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 8 жніўня з-за гарачыні

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 8 жніўня з-за гарачыні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с.

Тэмпература ўначы складзе ад 11 да 17 градусаў цяпла, удзень - 23-28 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - плюс 29-31.

Удзень 9-10 жніўня па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 30-32.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі