Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2018, 12:48

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 3 сакавіка з-за моцнага снегу

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 3 сакавіка з-за моцнага снегу, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, месцамі мяцеліца. Раніцай і днём па ўсходняй палавіне краіны пройдзе моцны снег, на дарогах снежныя заносы, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці прагназуецца моцны мокры снег і яго наліпанне. Вецер чакаецца паўночна-заходні 5-10 м/с, днём парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 12-18 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 19-22. Днём будзе 4-9 ніжэй за нуль, па паўднёвым усходзе-ад нуля да мінус 3 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі