Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2017, 14:57

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 21 лютага з-за моцнага ветру

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 21 лютага з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж), ноччу ў асобных раёнах Віцебскай вобласці - моцныя ападкі, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 7-12 м/с, з парывамі да 14 м/с, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём па паўднёвым захадзе Беларусі магчымы парывы да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, днём - 2-8 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі