Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2017, 12:09

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 21 і 22 красавіка з-за моцнага ветру

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 21 і 22 красавіка з-за моцнага ветру. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

У пятніцу ўдзень у паўночна-заходніх раёнах, а ў суботу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.

У пятніцу ўначы захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, удзень надвор'е абумовіць франтальны раздзел, што перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай у паўночна-заходніх, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, раніцай з мокрым снегам). Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 1 па паўночным захадзе да мінус 9 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Удзень будзе 4-10 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 12 градусаў.

У суботу надвор'е ў краіне па-ранейшаму будуць фарміраваць атмасферныя франты, што перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. У многіх раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень па паўночным захадзе - з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, удзень - 4-11 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі