Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 жніўня 2019, 11:56

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 20 жніўня з-за навальніцы і моцнага ветру

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 20 жніўня з-за навальніц і моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па паўночным захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагназуюцца навальніцы. Месцамі магчымы моцныя ліўні. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, удзень з пераходам на паўночны 4-9 м/с, пры навальніцах - з парывамі да 14 м/с, у асобных раёнах - шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе - да плюс 21 градуса. Удзень будзе 22-28 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 29-31.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі