Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2019, 13:20

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 13-15 чэрвеня з-за гарачага надвор'я

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 13-15 чэрвеня з-за гарачага надвор'я, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Анамальна гарачае надвор'е з тэмпературным фонам значна вышэйшым за кліматычную норму будзе захоўвацца ў Беларусі на бягучым тыдні. Мы падаўжаем штармавое папярэджанне з-за спёкі на бліжэйшыя трое сутак, 13-15 чэрвеня. На большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература ўдзень будзе дасягаць 30-33 градусаў. Па поўдні Беларусі, у Гомельскай і Брэсцкай абласцях, слупок тэрмометра будзе падымацца і да 34 градусаў. Гэта аранжавы ўзровень небяспекі. Верагоднасць ападкаў невялікая, чакаюцца толькі невялікія дажджы лакальнага характару. У сувязі з працяглай спёкай і адсутнасцю ападкаў павышаецца ўзровень пажарнай небяспекі ў лясах, будзьце асцярожныя з агнём", - сказалі ў Белгідрамеце.

Сёння ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад 28 да 33 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі