Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2019, 12:14

Апошні званок празвініць 29 мая для 26 тыс. выпускнікоў Мінска

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошні званок празвініць 29 мая больш як для 26 тыс. навучэнцаў 9-х і 11-х класаў сталічных устаноў адукацыі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ілюшчэня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На ўзроўні базавай школы завершаць навучанне больш як 15 тыс. выпускнікоў, на ўзроўні сярэдняй школы - 9 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак", - праінфармавала Марына Ілюшчэня.

Начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец адзначыла, што апошні званок для мінскіх школьнікаў празвініць 29 мая - у гэты дзень з 10 раніцы ва ўсіх установах адукацыі пачнуцца ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года, а ў другой палове дня для выпускнікоў будуць арганізаваны канцэртныя і забаўляльныя праграмы. Па ўзгадненні з бацькоўскімі камітэтамі асобныя групы школьнікаў адправяцца на экскурсіі і ў падарожжы.

30 мая рэспубліканскі апошні званок пройдзе ў Оршы, у мерапрыемстве прымуць удзел і выпускнікі сталіцы.

Экзамены будуць праведзены ў перыяд з 1 па 8 чэрвеня.

Урачыстыя мерапрыемствы па ўручэнні атэстатаў на базе ўстаноў адукацыі пройдуць 8 чэрвеня з 20.00 на базе ўстаноў адукацыі. У выключных выпадках з улікам абмежаваных магчымасцей школ па ўзгадненні з адміністрацыяй раёна і камітэтамі па адукацыі выпускныя дазволяць праводзіць і ў іншых сацыякультурных цэнтрах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі