Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2017, 19:25

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў празвініць у гэтым годзе 30 мая

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвініць у гэтым годзе 30 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.

Выпускны вечар з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі плануецца правесці 9 або 10 чэрвеня. Час, працягласць і месца правядзення мерапрыемства будуць вызначаны кіраўніцтвам кожнай канкрэтнай адукацыйнай установы з удзелам бацькоўскага камітэта па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

У час масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах і ў парках, а таксама ў час сустрэчы світання вучняў будуць суправаджаць педагогі і бацькі. Іх дзяжурства будзе арганізавана на ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных выпускному вечару.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі