Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2018, 16:25

Анлайн-канферэнцыя па пытаннях аховы працы пройдзе 8 кастрычніка на сайтах Мінпрацы і БЕЛТА

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "Практычнае прымяненне заканадаўства аб ахове працы" пройдзе на сайтах БЕЛТА і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны 8 кастрычніка з 11.00 да 12.00.

На пытанні, якія датычацца прымянення норм заканадаўства аб ахове працы, парадку прадастаўлення работнікам кампенсацый па ўмовах працы, забеспячэння сродкамі індывідуальнай абароны, адкажуць намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Іван Карчэўскі і намеснік начальніка гэтага ўпраўлення Ірына Камянецкая.

Інтэрактыўны праект рэалізуецца адначасова на сайтах www.belta.by і www.mintrud.gov.by. Кожны наведвальнік сайтаў можа загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі задаць яе ўдзельнікам пытанні, якія лічыць для сябе важнымі. Адказы будуць публікавацца 8 кастрычніка пасля 11.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі