Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2018, 09:00

Анлайн-канферэнцыя на тэму пенсійнага забеспячэння пройдзе сёння на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "Усё пра пенсіі" з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валерыя Кавалькова пройдзе 21 чэрвеня з 15.00 да 16.00 на сайтах БЕЛТА і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Калі магчыма чарговае павышэнне працоўных пенсій? Як змяніліся суадносіны працуючых і пенсіянераў з пачаткам павышэння пенсійнага ўзросту? Наколькі вялікая верагоднасць далейшага павышэння пенсійнага ўзросту? Ці будуць ўводзіцца дадатковыя працоўныя гарантыі для работнкаў перадпенсійнага ўзросту? Ці будуць у Беларусі ствараць інстытут накапляльнай пенсіі? На гэтыя і іншыя пытанні можна атрымаць адказы ў час анлайн-канферэнцыі на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы і сацабароны.

Інтэрактыўны праект рэалізуецца адначасова на сайтах www.belta.by і www.mintrud.gov.by. Кожны наведвальнік сайтаў можа загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі задаць пытанні, якія лічыць для сябе важнымі. Адказы будуць публікавацца 21 чэрвеня пасля 15.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі