Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2018, 14:35

Амаль палавіна раёнаў з напружанай сітуацыяй на рынку працы палепшыла яе - Касцевіч

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль палавіна раёнаў з напружанай сітуацыяй на рынку працы палепшыла яе. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы ўрад унёс 48 гарадоў і раёнаў краіны. Цяпер, паводле слоў міністра, амаль 48 працэнтаў ад гэтай колькасці раёнаў палепшыла сітуацыю на рынку працы. Ёсць пяць раёнаў, дзе яна пагоршылася, праінфармаваў міністр.

Ірына Касцевіч расказала, як на месцах арганізуецца работа пастаянна дзеючых камісій, прызначаных садзейнічаць працаўладкаванню. Мінпрацы і сацабароны праводзіць для іх выязныя семінары. Міністр падкрэсліла, што перад камісіямі стаіць задача зразумець кожнага чалавека, разабрацца з сітуацыяй. "Перш-наперш - індывідуальны падыход, каб аказаць садзейнічанне", - сказала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі