Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2017, 10:17

Амаль Br35 млн выдзеляць у 2017 годзе з цэнтралізаванага інавацыйнага фонду на стварэнне новай прадукцыі і тэхналогій

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль Br35 млн выдзеляць у 2017 годзе з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду на стварэнне новай прадукцыі і тэхналогій. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 сакавіка 2017 года нумар 216, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам устаноўлены аб'ёмы сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду, якія накіроўваюцца на фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, што забяспечваюць стварэнне новай прадукцыі, новых (удасканаленых) тэхналогій, новых паслуг для Беларусі, па распарадчыках гэтых сродкаў на 2017 год.

У прыватнасці, прадугледжана, што распарадчыкам найбольшага аб'ёму сродкаў з агульнай сумы з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук (амаль Br18,9 млн). Таксама ў ліку распарадчыкаў сродкаў, якія накіроўваюцца на стварэнне новай прадукцыі і тэхналогій, - міністэрствы аховы здароўя, архітэктуры і будаўніцтва, лясной гаспадаркі, адукацыі, прамысловасці, энергетыкі, Дзяржстандарт, канцэрны "Белдзяржхарчпрам", "Белнафтахім", "Беллегпрам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі