Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 кастрычніка 2018, 12:45

Амаль 90 працэнтаў цяжкіх злачынстваў у Беларусі раскрываюцца супрацоўнікамі крымінальнага вышуку

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку МУС Беларусі раскрываецца амаль 90 працэнтаў цяжкіх злачынстваў, паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Амаль 90 працэнтаў усіх цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў раскрываюцца супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. Належная ацэнка даецца і справам мінулых гадоў. Прафесійны падыход супрацоўнікі дэманструюць па кожным злачынстве", - сказаў міністр.

Ён адзначыў, што служба крымінальнага вышуку з'яўляецца элітнай. "Сёння стагадовы юбілей адзначае адна з самых дастойных і легендарных службаў беларускай міліцыі. За гэты час служба ператварылася ў вельмі сур'ёзны інструмент у дзяржаве па раскрыцці і прадухіленні злачынстваў. Яна мае вялікі вопыт, усё неабходнае тэхнічнае аснашчэнне для таго, каб адэкватна рэагаваць на ўсе выклікі і пагрозы крымінальнага свету. Напэўна, сёння гэта адна з лепшых службаў не толькі ў нашым міністэрстве, але і сярод аналагічных ведамстваў суседніх дзяржаў. Я гэта гавару з поўнай адказнасцю, ведаючы і статыстыку работы, структуру і кадравы складнік гэтай службы. І яна, як заўсёды, застаецца моцнай сваімі традыцыямі, ветэранамі, якія назаўсёды ў страі. Таму што калі супрацоўнік стаў аднойчы операм, то ім ён застанецца да канца жыцця. Гэта самае галоўнае", - падкрэсліў Ігар Шуневіч.

Сёння на плошчы Дзяржаўнага сцяга прайшла цырымонія ўручэння сцяга падраздзяленняў крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі органаў унутраных спраў Беларусі. Звяртаючыся да супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, міністр выказаў упэўненасць, што сцяг для кожнага з іх стане сімвалам гонару і доблесці, што нагадвае пра гераічныя традыцыі і абавязак па абароне грамадзян ад злачынных замахаў. Дзеючым супрацоўнікам і ветэранам крымінальнага вышуку былі ўручаны ўзнагароды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі