Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2017, 17:16

Амаль 40 працэнтаў пабудаванага ў студзені жылля прыпала на маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 40 працэнтаў жылля, пабудаванага ў студзені бягучага года, прыпала на маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

У студзені 2017 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 4,4 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 385,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 150,6 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 39,1 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 76,4 тыс. кв.м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 80,3 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 105,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 27,4 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі