Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 жніўня 2016, 16:49

Амаль 230 профільных класаў адкрыюцца ў школах Мінска ў новым навучальным годзе

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 230 профільных класаў адкрыюцца ў школах Мінска ў новым навучальным годзе, паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык сёння на жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Мінска "Сталічная адукацыя. Стратэгія развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мірончык адзначыў, што мінулы год стаў годам станаўлення профільнай адукацыі, ва ўстановах адукацыі сталіцы было адкрыта 200 профільных класаў, два гады таму іх было 80. Адукацыйны працэс быў забяспечаны кадравымі і матэрыяльнымі рэсурсамі. 96 працэнтаў настаўнікаў, працуючых у такіх класах, мелі вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю. "Вынік добры і дасягнуты дзякуючы правільным кіраўніцкім дзеянням", - сказаў кіраўнік профільнага камітэта мэрыі.

У арганізацыйным плане, паводле яго слоў, у школах сталіцы ўлічылі памылкі і недапрацоўкі папярэдняга года, аказалі сур'ёзную метадычную падтрымку настаўнікам, якасна ўзбагацілі навучальны працэс новымі формамі і тэхналогіямі. У рамках адзінай інфармацыйнай адукацыйнай прасторы пачалі выкарыстоўваць такія формы арганізацыі навучання школьнікаў, як дыстанцыйныя ўрокі і лекцыі, завочная школа, курсы інтэнсіўнага навучання. У змястоўным плане пашырылі для вучняў магчымасці выбару профілю навучання.

Паводле ацэнкі Міхаіла Мірончыка, першы арганізацыйна-кіраўніцкі этап прайшоў паспяхова. Далейшыя намаганні павінны быць сканцэнтраваны на некалькіх напрамках - гэта арганізацыя дапрофільнай падрыхтоўкі, фарміраванне ў вучняў свядомай матывацыі і супрацоўніцтва з ВНУ і ўстановамі прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі.

У форуме прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі