Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2016, 16:56

Амаль 110 тыс. грамадзян легальна маюць зброю ў Беларусі

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 110 тыс. чалавек маюць грамадзянскую зброю ў Беларусі, паведаміў начальнік аддзела ліцэнзійна-дазвольнай работы ўпраўлення прафілактыкі МУС Беларусі Андрыян Кахновіч у час відэа-канферэнцыі на сайце газеты "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

"Грамадзяне Беларусі могуць мець грамадзянскую зброю чатырох асноўных відаў: паляўнічую зброю, зброю самаабароны, спартыўную і сігнальную зброю, - растлумачыў Андрыян Кахновіч. - Такім правам (на валоданне зброяй. - Заўвага БЕЛТА) на сённяшні дзень скарысталіся 109 тыс. грамадзян. Яны маюць больш як 130 тыс. адзінак зброі".

Самая вялікая доля прыпадае на паляўнічую гладкаствольную зброю - амаль 110 тыс. штук. Таксама ў грамадзян на легальных падставах знаходзіцца больш як 10 тыс. газавых пісталетаў, крыху менш як 2 тыс. спартыўных пісталетаў і г.д.

МУС нагадвае, што за незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў, паводле артыкула 295 КК, пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым крымінальны закон гаворыць, што добраахвотная здача боепрыпасаў і зброі вызваляе ад адказнасці. Выключэнне складаюць выпадкі збыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі