Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2017, 17:01

Акцыя па добраўпарадкаванні пройдзе ў Курапатах 25 сакавіка

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працоўная акцыя пройдзе ў Курапатах 25 сакавіка, паведаміў сёння журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Федэрацыя прафсаюзаў заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян, арганізацыі незалежна ад палітычных поглядаў, веравызнання прыняць удзел у гэтай добрай справе", - сказаў старшыня ФПБ. Ён адзначыў, што заяўкі на ўдзел ад грамадзян і арганізацый паступаюць ужо.

Міхаіл Орда таксама паведаміў, што плануецца аб'явіць конкурс на стварэнне мемарыяла памяці і смутку ў Курапатах. Конкурс будзе праходзіць адкрыта. Праект мемарыяла, які стане пераможцам, павінен будзе стаць увасабленнем памяці ўсіх ахвяр, загінулых у той трагічны перыяд гісторыі.

"Мы сёння павінны разам пераадольваць існуючыя цяжкасці і захоўваць памяць, - падкрэсліў Міхаіл Орда. - Нельга на памяці зарабляць сумніўныя палітычныя дывідэнды, тым больш калі гэтымі правакацыямі карыстаюцца для таго, каб расхістаць грамадства".

Міхаіл Орда нагадаў, што ў час круглага стала газеты "СБ. Беларусь сегодня" вучоныя, грамадскія дзеячы выказаліся за стварэнне ва ўрочышчы Курапаты мемарыяла памяці і смутку. ФПБ гэту ідэю падтрымлівае.

На працягу дзесяцігоддзяў ФПБ сумесна з працоўнымі калектывамі, моладдзю, ветэранскімі арганізацыямі праводзіць маштабную работу па добраўпарадкаванні месц пахаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі