Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2017, 16:03

Акцыя "Нашы дзеці" ў Мінску аб'яднае больш за 80 тыс. дзяцей

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" ў Мінску аб'яднае больш за 80 тыс. дзяцей, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца сектара інфармацыі і рэкламы Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Іна Білічэнка.

Таксама ў сталіцы ў час рэспубліканскай акцыі пройдзе больш за 220 дабрачынных мерапрыемстваў.

Урачыстае адкрыццё акцыі адбудзецца 11 снежня ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Гасцямі свята стануць дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Педагогі і дзіцячыя творчыя калектывы сустрэнуць запрошаных вясёлымі гульнямі і конкурсамі, займальнымі майстар-класамі "Навагодняя паштоўка", "Навагодні сувенір", "Навагодняя цацка", "Роспіс і дэкор", а таксама шоу-праграмай "Падарожжа ў навагоднюю краіну", дзе дзяцей чакае сустрэча з казачнымі героямі і самым любімым чарадзеем - Дзедам Марозам. Акрамя таго, гасцей свята чакаюць інтэрактыўная пляцоўка "Зімовыя забавы", мультсалон "Навагоднія кінаказкі" і караоке "Навагодняе папуры". Прыемным сюрпрызам для дзяцей стануць салодкія падарункі.

У цырымоніі адкрыцця таксама прымуць удзел кіраўнікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, якія павіншуюць з Новым годам і Калядамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі