Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2018, 13:39

Аграметэаралагічная сітуацыя ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Беларусі палепшылася

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграметэаралагічная сітуацыя ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Беларусі палепшылася, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У апошнія дні ў Беларусі месцамі прайшлі дажджы. Запасы вільгаці папоўніліся. Аграметэаралагічная сітуацыя палепшылася ў Магілёўскай вобласці, часткова ў цэнтральным рэгіёне. Але ў Гомельскай вобласці яшчэ не ва ўсіх раёнах выпала дастатковая колькасць ападкаў. Па паўднёвым захадзе краіны - Гродзенская, Брэсцкая вобласці - амаль не было дажджоў. Але сітуацыя яшчэ будзе мяняцца. На гэтым тыдні, асабліва да яго канца, чакаюцца дажджы", - сказалі ў Белгідрамеце.

Дажджы асабліва неабходны для развіцця сельгаскультур (у першую чаргу яравых збожжавых, бульбы, кукурузы) на поўдні і паўднёвым захадзе, дзе адзначаецца няхватка ападкаў. "Але і ў цэнтральных раёнах, і па поўначы краіны не ўсюды ёсць дастатковыя запасы вільгаці ў глебе. Што датычыцца Мінскай вобласці, то ў Мінску, Беразіне, Барысаве, Вілейцы, Мар'інай Горцы выпала больш ападкаў, а ў раёне Стоўбцаў, Слуцка, Валожына сітуацыя асабліва не змянілася", - дадалі ў Белгідрамеце.

Май 2018 года ў Беларусі выдаўся выключна цёплым. Сярэдняя тэмпература паветра па краіне склала плюс 16,9 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 3,5 градуса. Такі цёплы май адзначаны ўпершыню за ўвесь перыяд назіранняў. За гэты месяц у сярэднім па Беларусі выпала 29 мм ападкаў (49 працэнтаў кліматычнай нормы). Такая і меншая колькасць ападкаў у маі адзначаецца прыкладна адзін раз у 10 гадоў. Што датычыцца першай дэкады чэрвеня, тэмпература паветра ў сярэднім па Беларусі склала 16,6 градуса цяпла, што вышэй за кліматычную норму на 1 градус. За першую дэкаду чэрвеня ў сярэднім па Беларусі выпала 2,6 мм ападкаў - толькі 10 працэнтаў нормы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі