Поўная версія

Аграгарадок па беларускім праекце ўзвялі на Сахаліне

Грамадства 13.02.2018 | 17:47
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

13 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Першы ў сучаснай гісторыі Сахаліна спецыялізаваны аграгарадок, узведзены па беларускім праекце, урачыста адкрыты на поўдні вострава, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Расіі са спасылкай на прэс-службу губернатара і ўрада Сахалінскай вобласці.

"Ключы ад кватэр у новабудоўлях па вул. Беларускай з рук губернатара Алега Кажамякі атрымалі першыя дзевяць сем'яў, - адзначаецца ў паведамленні. - Гэта работнікі саўгаса "Карсакаўскі". У аграгарадку 50 аднапавярховых трохпакаёвых дамоў, пабудаваных пад ключ. Плошча кожнага - да 100 кв. м. Цяпер гэта самы буйны аб'ект сучаснага вясковага жыллёвага будаўніцтва ў Сахалінскай вобласці".

У саўгасе сумеснымі намаганнямі Беларусі і Расіі ўзводзіцца таксама сучасная малочнатаварная ферма. За аснову ўзяты лепшы вопыт аналагічных прадпрыемстваў у Беларусі. Усяго па інвестыцыйным праекце будзе створана 60 новых рабочых месцаў. Жывёлагадоўчы комплекс на тысячу галоў дойнага статка стане буйнейшым на Далёкім Усходзе. Пры выхадзе на праектную магутнасць ён будзе штогод выпускаць больш за 7 тыс. т малака. Гатоўнасць аб'екта на сёння ацэньваецца на 90 працэнтаў. Пад дах ужо ўзведзены ўсе будынкі комплексу, завяршаецца мантаж стойлавага абсталявання для ўтрымання кароў. Як чакаецца, першая партыя жывёлы сюды прыбудзе ў трэцім квартале 2018 года.

Рэалізуемы на Сахаліне міжнародны аграрны праект уключаны ў дзяржаўную праграму развіцця сельскай гаспадаркі і рэгулявання рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і прадуктаў харчавання на 2013-2020 гады.-0-

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

Навіны рубрыкі Грамадства
МЕРКАВАННЕ: Дэпутатам павінен быць чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які вырашае праблемы людзей
17:16
Дэпутаты павінны ведаць спадзяванні людзей і актыўна вырашаць праблемы выбаршчыкаў - Краўцоў
16:03
Качанава пры выбары дэпутата ў Мінгарсавет ацэньвала дзелавыя якасці кандыдатаў
15:39
Кацярына Дулава. Фота з архіва Мясцовым Саветам патрэбны актыўныя і неабыякавыя да развіцця малой радзімы людзі - сенатар
11:27
Міліцыя забяспечыць парадак і грамадскую бяспеку на выбарчых участках у Беларусі
10:40
Белстат сфарміраваў дарожную карту па маніторынгу дасягнення МУР
16 лютага, 19:55
Жыллё ў Беларусі будзе праектавацца з улікам адасобленага міні-асяроддзя - Чорны
16 лютага, 19:11
Намеснікамі старшыні "Белнафтахіма" назначаны Сізоў і Гурына
16 лютага, 18:31
Плошча асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у Беларусі ў 2017 годзе ўзрасла амаль на 13 тыс. га
16 лютага, 16:50
Поўная версія